«Схаваная» старонка TUT.BY
Я таксама – не выключэнне, але ніколі мне не прыходзіла ў галаву пытанне, хто і як забяспечвае нас свежымі навінамі і арыгінальнымі матэрыяламі. Толькі наведванне рэдакцыі прымусіла паглядзець на гэта з іншага боку…
Паездка ў сталіцу ўдзельнікаў праекта “Школа маладога журналіста” прадугледжвала і наведванне рэдакцыі tut.by.
Сустрэла нас Алена Шалаева, вельмі ветлівая дзяўчына, адказная за навінавы партал у tut.by.
Перад тым як распачаць аповед пра рэдакцыю, Алена прапанавана нам гарбату і каву. Паколькі за плячыма ў шэмэжэшак была ноч у цягніку і затым шпацыр па сталіцы, маладыя журналісты кінуліся да кавамашыны.
Хто ж адмовіцца ад бясплатнай кавы?
Гэта акалічнасць развесяліла Алену, якая апавяла нам пра тое, што калі паставілі гэты аўтамат супрацоўнікі рэдакцыі ў першы дзень выпілі амаль што 30 літраў кавы!
Так што гэта нармальная з’ява. Усіх зацікавілі дзверы з надпісам «Палата №6».
Як высветлілася, тут праходзяць планёркі, перамовы, гутаркі з дырэктарам, таму «палата» заўсёды занятая.
Ёсць у рэдакцыі і кветка «Цімафей», з якім (з якой?) нас адразу пазнаёмілі.
Належыць Цімафей аднаму з супрацоўнікаў, а абмыванне гэтай расліны (раз у месяц) ператварылася ў своеасаблівы рытуал рэдакцыі.
Створаны tut.by быў 5 кастрычніка 2000 года, і на момант стварэння гэта была проста паштовая служба, але з часам пачаў пашырацца навінавы аддзел.
Ёсць асобныя рэдактары спартовага аддзела навін, аддзел інфармацыйных тэхналогій, эканамічны.
У іх ёсць асобныя старонкі. Але часам, калі ёсць цікавыя навіны сярод «адмысловых», яны трапляюць на агульную старонку.
Алена закранула не толькі гісторыю стварэння, але і вельмі душэўна распавяла нам пра кожнага супрацоўніка і пра яго працу.
align=”left” >– Скажыце, колькі ў вас чалавек працуе? І ці ёсць у вас супрацоўнікі за мяжой?
– У штаце працуе каля двадцаці чалавек, пазаштатнікаў – пяць.
У 2004-2005 гадах tut.by уяўляў навінавы дайджэст.
Навіны збіраліся з розных крыніц. Няма такога вялікага штата журналістаў, каб пісаць шмат сваіх арыгінальных відэа і тэкставых матэрыялаў.
Таму арыгінальных матэрыялаў не шмат. Але з кожным годам, ці лепш сказаць, месяцам павялічваецца іх колькасць. За мяжой сваіх карэспандэнтаў няма.
Вось калі было Еўрабачанне, мы проста дамаўляліся з акрэдатаванымі людзьмі, і яны пісалі для нас. А калі быў землятрус у Японіі, мы знайшлі беларуса які жыў у той час там. З дапамогай скайпа з ім кантактавалі перыядычна і бралі інтэрв’ю.
Не гледзячы на катаклізмы, інтэрнэт у Японіі дзейнічаў вельмі добра. Ці вось улетку ў нас было горача-горача, а ў Новай Зеландыі выпаў снег.
Таксама знайшлі беларуса, звязаліся праз скайп, і ён нам паказваў, якое надвор’е.
Ну як паказваў… Насіў манітор, і мы там трошкі бачылі, што адбываецца.
– Алена, пры ўваходзе ў ваш офіс вісіць «дошка пашаны», на якой фатаграфіі людзей, якія былі ў вашай рэдакцыі ў гасцях. Які госць вам больш запомніўся?
– Ой, так там яшчэ не ўсе фатаграфіі! Шмат цікавых людзей тут пабывала…
Я працую толькі год, але асабіста для мяне цікава было пагаварыць з Грэбеншчыковым, з Юрыем Грымовым, Арбеніна была з «Начных снайпераў”…
Жана Літвіна (старшыня Беларускай Асацыяцыі журналістаў – рэд.) была ў нас, таксама шмат цікавага распавядала.
Ну вось, дзядок у нас быў, які ў 1978 годзе запланаваў арганізаваць 11 канцэртаў В.Высоцкага, з якіх здолеў арганізаваць толькі пяць…
І потым яго пасадзілі на восем гадоў. Такі гаварлівы, хацелася яму распавесці і каб яго паслухалі…было досыць цікава.
Шмат-шмат у нас цікавых людзей было. Кожную пятніцу адбываюцца online-канцэрты. Прыходзяць розныя музыкі. Музыка запісваецца і потым выкладваецца ў інтэрнэт.
Нядаўна быў канцэрт «Крамбабулі» . Людзей у гурце шмат, таму яны не ўлезлі ў маленькую студыю і іх размясцілі ў холе… Было весела!
– Як даўно ў tut.by існуе TV-вяшчанне?
– Гады два прыкладна. Спачатку было радыё tut.by, выкладаліся радыё-дарожкі.
Тады яшчэ не было гэта так запатрабавана як зараз, мала ў каго ў той час быў добры інтэрнэт каб паглядзець. З часам усё больш і больш глядзяць.
Выкладваем відэа і BBC, у нас з імі дамоўленнасць, можна браць любое відэа. Прагляды вельмі вялікія. А гэта значыць, што людзі гэтым карыстаюцца.
Мы размаўлялі з Аленай каля дзвюх гадзін на ўсе магчымыя тэмы.
Не абыйшлі тэму і карпаратыўных свят.
Паколькі апошняе свята было ў сакавіку, то і ўспаміны Алены былі звязаны пераважна з «жаночым днем».
Мужчыны офіса tut.by у якасці падарунку запрасілі двух майстроў манікюру, якія рабілі манікюр усім дамам на працягу працоўнага дня і арганізавалі катанне на лімузіне.
Цяпер, каля я адкрываю tut.by, перад вачамі ўстае не проста інтэрнэт старонка з навінамі і артыкуламі, а маштабная праца дружнага калектыву цікавых людзей.
Здымкі Юліі Каляды