Пераблытала педалі

|

Жыхарка Лідскага раёна, якая атрымала правы пару тыдняў таму, у пачатку пятай гадзіны вечара ехала на “Хундай Акцэнт” па роўнай сухой гравійцы.

Непадалёк  ад вёскі Сялец  жанчына ўзялася падвезці  выпадковых спадарожнікаў: 73-гадовага пенсіянера і 16-гадовага падлетка.

 

Праз некалькі хвілін, дагнаўшы папутны аўтамабіль, кіроўца вырашыла знізіць хуткасць, аднак памылілася і націснула на педаль газа.

Машына ірванула наперад.

Спужаўшыся, жанчына рэфлекторна вывернула руль улева.

Іншамарка пайшла ў занос, з’ехала ў кювет, уляцела ў дрэвы  і  перавярнулася.

 

Сама кіроўца не пацярпела, затое пасажыры трапілі ў бальніцу з шматлікімі траўмамі і пераломамі.

Па словах кіроўцы, хуткасць руху ў момант аварыі была 80 км у гадзіну.

 

Фота з месца здарэння

Паводле http://gaigrodno.by