У Гродзенскай вобласці найменш ВІЧ-інфікаваных
Афіцыйная колькасць выпадкаў ВІЧ па рэгіёнах размяркоўваецца такім чынам:
Гомельская вобласць – 6076 чалавек,
Мінск – 1705,
Мінская вобласць – 1598,
Брэсцкая – 895,
Магілёўская – 662,
Віцебская – 618,
Гродзенская – 493.
Больш за 63% носьбітаў віруса ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў. Большасць інфікаваных – 61,6% — мужчыны.
ВІЧ пачалі рэгістраваць у Беларусі з 1987 года. За гэты час 2363 пацыента з такім дыягназам памерлі, 1249 з іх – на стадыі СНІДУ.
З пачатку 2011 года ў Беларусі памерлі 119 носьбітаў ВІЧ, 77 з іх – на стадыі СНІДУ.
Паводле БелТА