Гродзенскім аэрапортам зацікавіліся кітайцы
Кампанія зацікавілася інвестыцыйным праектам па будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра на тэрыторыі аэрапорта Гродна.
Праект ацэньваецца ў 30 мільёнаў долараў.
Ён прадугледжвае будаўніцтва міжнароднага транспартна-лагістычнага цэнтра, які забяспечыць абслугоўванне працэса дастаўкі, мытнага афармлення і апрацоўкі паветраных, чыгуначных і аўтамабільных грузаў, а таксама будаўніцтва транспартных стаянак, станцыі тэхнічнага абслугоўвання, гасцініцы і г.д.
У “Гроднаінвесце” зарэгістраваны ўжо 3 прадпрыемствы па стварэнні транспартна-лагістычных цэнтраў: на плошчы паміж станцыяй “Ласосна” і Гродна Хімвалакно і ў раёне станцыі “Аульс”.
Паводле БелТА
Фота гродзенскага аэрапорта з сайта http://www.kventz.ru