“Нёман” прайграў “Віцебску”
Віцебская каманда перад гульнёй выглядала яўным аўтсайдэрам – у актыве гасцей з берагоў Дзвіны было толькі адно ачко ў трох гульнях.
“Нёман”, як здавалася многім заўзятарам, павінен быў лёгка ўзяць тры ачкі.
Не атрымалася…
Госці гулялі ад абароны, але мелі больш шансаў забіць, чым гаспадары, якія выглядалі на дзіва інэртнымі.
Ужо пасля першага тайма трэнер “Нёмана” зняў з гульні двух лідэраў каманды – Аляксея Сучкова і Івана Дзенісевіча.
На змену ім выйшлі маладыя Савіцкі (на здымку ніжэй у жоўтай кашульцы) ды Лягчылін.
Па іроніі лёсу, “Нёман” тут жа прапусціў.
Далей госці спакойна абараняліся і нават маглі забіць яшчэ пару разоў у контратаках.
Атака ж гаспадароў цалкам расчаравала – за ўсю гульню брамнік віцеблян толькі пару разоў мусіў сур’ёзна напружыцца, каб адвесці пагрозу.
У выніку замест месца сярод лідэраў “Нёман” апынуўся на звыклым для сябе ў мінулым годзе 10-м месцы.
Адметнасцю матча сталі надзвычайныя меры бяспекі: некалькі кардонаў кантролю, хлопцы ў цывільным з металашукальнікамі.
>
Тым, хто прыйшоў за 10 хвілін да гульні, пашчасціла патрапіць на трыбуны бліжэй да паловы першага тайма.
15 красавіка. “Нёман” – “Віцебск” 0:1
Фота аўтара і Яраслава Ванюкевіча