Гарадзенскія вернікі адзначылі Вербную нядзелю
А ў суботу гарадзенская каталіцкая моладзь прайшла працэсіяй па вуліцах Гродна на ўспамін пра пакуты Езуса.
Вербная Нядзеля з’яўляецца пачаткам адзначэння галоўнай таямніцы хрысціянскай веры — пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.
У гэты дзень у касцёлах на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад Святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў альбо, як у беларусаў, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва свята — Вербная Нядзеля).
Асвечаная ў гэты дзень вярба захоўваецца на працягу года.
>
У народзе прынята лічыць, што яна надзеленая здольнасцю абароны ад няшчасцяў і хвароб.
Фота prosto-free і Яраслава Ванюкевіча