Праехаць на адным коле не ўдалося

|

У Бярозаўцы мясцовы жыхар не справіўся з кіраваннем “Кавасакі”, які толькі ў гэты дзень прывёз з-за мяжы і нават не паспеў зарэгістраваць.

На вялікай хуткасці ён наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго ўрэзаўся ў металічную агароджу.

Матацыкліста са шматлікімі пашкоджаннямі гаспіталізавалі.

За апошнія 3 гады ён 19 разоў трапляўся супрацоўнікам  ДАІ падчас парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку зафіксавана 10 фактаў перавышэння ім хуткасці за рулём аўтамабіля.

Гэтым разам хлопец спрабаваў ехаць на адным коле свайго новага матацыкла.

 

Паводле http://gaigrodno.by