Сокалы Алена і Стэфан зноў пасяліліся ў Бернардынскім касцёле
Зараз у сакаліным гняздзе шэсць яек, якімі апякуецца самка сокала-пустальгі.
Задачай самца з’яўляецца забеспячэнне яе ежай.
Як паведаміў “Твайму стылю” кіраўнік гарадзенскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітры Вінчэўскі, з 90% упэўненасцю можна казаць, што на касцёле і сёлета гняздуюць Алена і Стэфан (такія імёны былі дадзеныя птушкам у мінулым годзе).
Птушаняты павінны з’явіцца на свет у сярэдзіне траўня.
>
Летась Алена і Стэфан таксама выгадавалі шасцёра сакалят.
Фота і відэа: http://birdwatch.by