Гродзенскія раварысты збіраюць сродкі для сям’і загінулай жанчыны
Прапусціўшы пешаходаў, кіроўца тралейбуса пачаў рух, ён не заўважыў жанчыну на ровары, якая рухалася справа па праезджай частцы і па невядомай пакуль прычыне не справілася з кіраваннем.
31-гадовая Святлана Пракоф’ева загінула пад коламі тралейбуса.
Кіроўца адчуў, што тралейбус “падкінула”, але і падумаць не мог, што пераехаў чалавека.
У маладой загінулай жанчыны засталіся муж і двое дзетак.
На трагедыю адгукнулася супольнасць гродзенскіх раварыстаў, актыўнай удзельніцай якой была Святлана.
Яе ведалі як сяброўскага і жыццярадаснага чалавека.
На сайце раварыстаў Гродна размешчаны кантакты тых, праз каго можна дапамагчы сям’і загінулай.
Усяго праз 50 хвілін пасля гібелі Святланы пад колы Фальксвагена трапіла пенсіянерка на ровары ў Слоніме. На шчасце, яна засталася жывая.
ДАІ паабяцала размяшчаць актуальную інфармацыю па расследванні гэтых ДТЗ на сваім сайце.
Учарашняя трагедыя зноў актывізавала дыскусію аб тым, што ў Гродне няма ўмоваў для раварыстаў, якія з-за адсутнасці спецыяльных дарожак і нават нармальных тратуараў вымушаныя штодня рызыкаваць жыццём.
Фота з сайта http://gaigrodno.by