У Гродна медыкі не патрэбны
Месцаў у Гродна і вялікіх райцэнтрах для нашых выпускнікоў не знайшлося, бо, паводле афіцыйных звестак, гэтыя населеныя пункты цалкам забяспечаныя дактарамі. Таму маладыя спецыялісты паедуць у пасёлкі і маленькія гарадкі.
Са словаў міністра аховы здароўя, паказчык забяспечанасці медыцынскімі кадрамі ў Гродна – 80 на 10 тысяч насельніцтва, у той час як у сярэднім па краіне – 42, а ў Гродзенскай вобласці – 37.
Заявак на працаўладкаванне маладых спецыялістаў сёлета ў 3 разы больш за выпускнікоў-медыкаў. Таму набор на медыцынскія спецыяльнасці ў ВНУ вырашана павялічыць.
1 верасня ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце пачнуць вучобу на 200 першакурснікаў больш, чым у мінулым годзе.