“Нёман” перамог на сваім полі “Белшыну”
Пасля двух папярэдніх паразаў нёманцаў на сваім полі заўзятары чакалі гульні з “Белшынай” з трывогай.
Бабруйскі клуб неспадзявана для ўсіх ўдала стартаваў у чэмпіянаце і перад візітам у Гродна займаў другое месца ў турнірнай табліцы.
align=”left” >Гарадзенцы пачалі вельмі актыўна. Асабліва стараўся Вадзім Дзямідовіч (на здымку), які згуляў адзін з лепшых сваіх матчаў у складзе “Нёмана”.
Менавіта ён на 8-й хв. падпільняваў памылку бабруйскага абаронцы, які няўдала адкінуў мяч свайму брамніку. Рывок, удар у ніжні правы кут – і гледачы радасна ўскокваюць са сваіх месцаў.
Ёсць першы забіты ў чэмпіянаце гол на сваім полі!
У другім тайме перавагай валодалі ўжо госці, але забілі зноў гаспадары.
Гэта Андрэй Горбач (на верхнім здымку), які толькі-толькі выйшаў на замену, абвёў брамніка, які выбег далёка ў поле і лёгкім ударам пакаціў з 20 метраў мяч у браму.
Услед за мячом кінуўся адзін з абаронцаў “Белшыны”, аднак дагнаць аб’ект пагоні змог толькі тады, калі той крануўся сеткі.
23 красавіка. “Нёман” – “Белшына” 2:0
Фота fcneman.by і Яраслава Ванюкевіча