У маі адбудзецца прэмьера чарговага трылера, знятага ў Жалудку

|

… Некалькі маладых людзей збіраюцца назаўсёды пакінуць Беларусь і ўладкавацца за мяжой. Рашэнне прынятае, аднак напярэдадні ад’езда галоўны герой даведваецца пра радавы маёнтак і едзе туды з сябрамі.

Містычны закінуты дом канца 19 стагоддзя ў атачэнні лясоў і балот становіцца для моладзі месцам выпрабаванняў, дзе праяўляюцца іх схаваныя жаданні, імкненні, злоба і адчай. І толькі галоўны герой праз шэраг містычных выпадкаў адкрывае для сябе сувязь з зямлёй продкаў.

Арцём Лобач:

Шматлікія мае сябры з светлымі галовамі … ўжо з’ехалі з роднай зямлі ў пошуках сябе і шчасця.

І, як паказала жыццё, назад вяртаюцца адзінкі.

Некаторыя лічаць сябе касмапалітамі, але, як кажа вялікі Кшыштаф Занусі, у нас, людзей постсавецкай прасторы, даволі пачварнае разуменне “чалавека свету”.

Чалавек-касмапаліт – гэта чалавек, які аб’ехаў увесь свет і ўсюды заставаўся носьбітам той культуры, у якой выхоўваўся.

Таму мой фільм як раз аб тым, што можна вандраваць, вучыцца і нават жыць за мяжой, але з пачуццём Радзімы ў сэрцы, не губляючы глыбіннай сувязі з месцам, дзе цябе заўсёды чакаюць, памятаюць  і  любяць.

 

Фота са здымачнай пляцоўкі

Паводле http://grodnonews.by