Маленькім гарадзенцам распавядуць пра Грунвальдскую бітву

|

Прэзентацыя кнігі, прысвечаная Грунвальдскай бітве, 600-годзем якой быў адзначаны 2010 год, адбудзецца ў межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

 

Кніга з’яўляецца першай з адмысловай серыі гістарычных кніг для дзяцей.

 

Гэта казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у вялікай Грунвальдскай бітве. Яна напісана ў былінным стылі з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на дакладных гістарычных фактах.

 

На прэзентацыю ў Гародню завітае аўтар кнігі — Юры Усціновіч, полацкі гісторык, выкладчык Полацкага дзяржаўнага універсітэта, удзельнік тэатру гістарычнага строю «Полацкі Зьвяз», аўтар сцэнароў многіх замалёвак з “Падарожжаў Дылетанта”, рэжысёр-пастаноўшчык трукаў і шэрагу пластычных гістарычных спектакляў.

 

Вечарына з удзелам Юрася Усціновіча пройдзе 30 красавіка ў памяшканні ваенна-гістарычнага клуба “Гарадзенскі Двузуб”, што месціцца у Палацы творчасці дзяцей і моладзі (былы палац піянераў) Каложскі парк 1.

 

Пачатак у 15.00.

 

Пасля прэзентацыі можна будзе набыць кніжку з аўтографам аўтара.