“Цукровы шторм” падзяліў ачкі з “Брэсцкімі зубрамі”
У першы дзень “Зубры” перамаглі скідзельцаў з лікам 13-3. На другі дзень “Цукровы шторм“ узяў рэванш з лікам 3-1.
Вынікі сустрэч пракаментаваў “Твайму стылю” старшыня бейсбольна-софтбольнага клубу, а па сумяшчальніцтву трэнер каманды “ Цукровы шторм” Аляксандр Фурман:
align=”left” >- Вынікі гульняў нас, безумоўна, пацешылі. Мы, шчыра кажучы, не спадзяваліся на перамогу, таму што гульні праходзілі на полі супернікаў.
Першая гульня скончылася фактычна накаутам для нашай каманды… Але на другую гульню мы настроіліся і ў нас атрымалася перамагчы “зуброў”.
Трэба сказаць, што пэўную цяжкасць для нас склала гульня бітамі з дрэва, на якія мы перайшлі толькі ў гэтым годзе, каб адпавядаць ўмовам Інтэрлігі.
Дагэтуль мы карысталіся бітамі з алюмінію, якімі іграць значна прасцей. Што тычыцца біт з дрэва, то гэта зусім іншы ўзровень.
Нязручнасць гэтых біт складаецца ў тым, што адчуваюцца яны складаней, далячыня і сіла палёту мяча меншая і слабейшая.
– Якія перспектывы “Цукровага шторму” у сёлетнім чэмпіянаце?
– Першапачаткова стаяла задача трапіць да фінала ў тройку лідэраў.
Звязана гэта з тым, што ў гэтым годзе каманда “Мінск” узмацнілася.
Але пры сённяшнім раскладзе мы з камандай “Брэсцкія зубры” маем аднолькавую колькасць ачкоў, таму ёсць усе шанцы пазмагацца ў фінале за першае/другое месца.
Наступную гульню ў межах першага круга чэмпіяната Беларусі “Цукровы шторм” згуляе ажно ў чэрвені з камандай “Магілёўскія львы”.
29-30 красавіка і 1 траўня ў межах Інтэрлігі скідзельская каманда сустрэнецца ў Каўнасе з камандамі з Літвы, Латвіі і Беларусі.
Фота Аляксандра Гурына