У Гродне “Мусора.Больше.Нет”?
Арганізатары акцыі сцвяржаюць, што гэта не пратэст, а магчымасць аб’яднаць намаганні і змяніць свет у лепшы бок.
Акцыя пройдзе 15 траўня ў межах праекту “Мусора.Больше.Нет” і ахопіць адначасова Расію і некалькі іншых краін СНД.
Як вынікае з распаўсюджанай арганізатарамі інфармацыі, удзел у акцыі могуць узяць усе ахвотныя: людзі розных узростаў, калектывы кампаній, грамадскія аб’яднанні, і інш.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна сабраць каманду, вызначыць месца прыборкі смецця і звязацца з адміністрацыяй групы ВКонтакте.
Арганізатары абяцаюць узяць на сябе дамовы з ЖКГ пра вываз смецця, каардынацыю дзейнасці з ініцыятыўнымі групамі, пазначэнне прыбраных месцаў на мапе Мусора.Больше.Нет.
Калі каманду сабраць не атрымалася – неабходна паведаміць каардынатарам акцыі пра сваё жаданне ўдзельнічаць у ёй і вам дапамогуць далучыцца да іншых дабраахвотнікаў.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце musora.bolshe.net