Гарадзенцы ўшанавалі хакеістаў і трэнераў “Нёмана”

Сёлета гарадзенская каманда пасля доўгага перапынку выйшла ў фінал турніра.

 

У барацьбе за залатыя медалі “Нёман” саступіў сталічнаму “Юнацтву”.

 

Чаго не хапіла камандзе, каб атрымыць золата, распавёў галоўны трэнер гарадзенцаў Дзмітрый Краўчанка.

 


Галоўны трэнер “нёманцаў” by t-styl

 

Сваім меркаваннем наконт фінальнай гульні падзяліўся Аляксей Яромін – хакеіст, названы фанатамі “Нёмана” адным з лепшых гульцоў сезона.

 


Аляксей Яромін by t-styl


Па словах галоўнага трэнера, у каманды не атрымалася б дасягнуць такіх поспехаў без падтрымкі фанатаў клуба.

 

Фанклуб існуе ўжо каля пяці год, колькасць удзельнікаў з кожным годам павялічваецца.

 

Сярод фанатаў ёсць нават 15 дзяўчын.

 

Дзмітрый Краўчанка растлумачыў, як аматары хаккею дапамагаюць камандзе атрымліваць перамогі.

 


Пра аматараў хакею by t-styl

 

Усе трэнеры каманды былі ўзнагароджаны граматамі, а хакеісты срэбранымі медалямі.

>

Такі ж медаль атрымаў старшыня аблвыканкаму Сямёна Шапіра (у цэнтры).

 

Такім нестандартным спосабам яму выказалі падзяку за развіццё хакею ў Гродне.

 

У фанклубе таксама заўважылі, што з прыходам Шапіры хакею ў горадзе сталі надзяляць больш увагі.

 

Пра гэта распавёў Арцём Грыбко, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фанклуба “Нёмана”.

 


Арцём Грыбко by t-styl

 

Ад старшыні Гарадзенскага Савета дэпутатаў Андрэя Навумовіча мы даведаліся, што, акрамя матэрыяльнай дапамогі, старшыня аблвыканкама падтрымлівае хакеістаў і маральна.

 


Андрэй Навумовіч by t-styl

 

Гродзенскія хакеісты будуць адпачываць нядоўга – з 16 траўня зноў пачнуцца трэніроўкі. У наступным сезоне трэнеры і хакеісты “Нёмана” разлічваюць ужо на золата.

 

Здымкі Яраслава Ванюкевіча