“Да здравствуй танец, мир в тебя влюблен!”
У прасторнай зале амаль што не было вольных месцаў.
Я здзівілася – гэта ж звычайны справаздачны канцэрт, які адбываецца штогод.
Толькі паспела заняць свае месца, як святло патухла, і мае суседзі побач пачалі узрушана шаптаца:”Пачынаецца! Пачынаецца!”.
Што такое пачынаецца я і ўявіць не магла.
Праз некалькі імгненняў я апынулася ў палоне рытму і руху, яркасці і выразнасці, эмоцый і вобразаў.
>
Зайграла музыка, і пачаліся танцы: беларускія, рускія, літоўскія, украінскія, малдаўскія, польскія, грузінскія, цыганскія.
Але і гэта не ўсе!
Танцавалі і лаціну, і танец жывата, і марацкі танец, і джайв.
Але мне асабліва запомніўся яўрэйскі танец, калі восем хлопцаў скакалі па сцэне з бутэлькамі на галаве.
А я сядзела, моцна трымаючы ручку крэсла, каб толькі гэтыя бутэлькі не зваліліся.
Але ўсе абышлося і танцоры ў яўрэйскіх касцюмах атрымалі гучныя авацыі.
Гледачы не шкадавалі авацый нікому, бо яны былі самыя сапраўдныя, самыя шчырыя за тую асалоду, што атрымаў кожны ў той зале.
Цікава пастаўленыя нумары, яркія касцюмы і вобразы танцораў прыцягвалі увагу і не дазволілі засумаваць хоць на хвілінку.
Якія ж яны таленавітыя, якія пластычныя, якія артыстычныя і якія вяселыя, нягледзчы на тое, што кожны танец – гэта вялікая праца.
А амаль што ўсе танцоры з’яўляліся на сцэне некалькі разоў. Стомленныя, выматаныя яны радавалі гледачоў яшчэ і прыгожымі усмешкамі.
Сапраўдныя майстры сваёй справы! У кожным нумары было нешта незвычайнае, была, як кажуць, разынка.
А фінал канцэрту атрымаўся вельмі кранальным. Усе танцоры падняліся на сцэну і запрасілі таксама сваіх настаўнікаў.
Дырэктар каледжу В.С. Буткевіч шчыра падзякаваў усіх за канцэрт і ўзнагародзіў знакамітыя “Гарадзенскія карункі” ганаровай граматай.
Цяпер гэты ансамбль – заслужаны калектыў нашай краіны.
Скончыліся урачыстасці, скончыліся авацыі, але яшчэ доўга ніхто не разыходзіўся.
Сярод бацькоў, сяброў, знаёмых сабраўшыхся ў зале хтосьці смяяўся, хтосьці плакаў ад уражанняў.
А для мяне цяпер 29 красавіка – гэта не проста дзень танцу, гэта яшчэ дзень эмоцый, дзень пластыкі, руху і вялікай працы.
Фота і відэа аўтара