Аляксандр Сосна: У Гродне супрацьтанкавыя бардзюры
На гэты раз раварыстам не дазволілі рухацца па праезджай частцы дарогі, і яны былі вымушаны ехаць па тратуары. Нягледзячы на гэта, людзей сабралася шмат – каля 140 чалавек.
Упершыню на гродзенскую “Крытычную масу” завіталі польскія госці – 12 раварыстаў з клуба “Эскапада”. У ім прымаюць удзел людзі рознага ўзросту і прафесій – студэнты, бізнэсмэны, працаўнікі мытні, рабочыя. Кіраўнік клуба Юрэк Такаюк падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў гродзенскай “Крытычнай масе”.
Юрэк Такаюк пра гродзенскую “Крытычную масу” by t-styl
Разам з удзельнікамі “Эскапады” да гродзенскай “Крытычнай масы” далучыўся і віцэ-мэр Беластока, Аляксандр Сосна. Яго здзівілі ўмовы, ў якіх вымушаны ездзіць гродзенскія раварысты.
Аляксандр Сосна пра ўмовы для раварыстаў у Гродне by t-styl
alt=”Аляксандр Сосна” sub=”Аляксандр Сосна” >
Сапраўды, гродзенскія тратуары не прыстасаваны для руху на ровары. А адсутнасць у горадзе веладарожак хвалюе гродзенскіх раварыстаў ужо даўно. Ці існуе такая праблема ў Беластоку, распавёў Аляксандр Сосна.
Аляксандр Сосна пра веладарожкі ў Беластоку by t-styl
У мінулай “Крытычнай масе” абяцаў узяць удзел кіраўнік аддзелу агітацыі і прапаганды гарадзенскай ДАІ Яўген Дудко. Разам з гродзенскімі раварыстамі ён сапраўды праехаў увесь маршрут, праўда, на аўтамабілі.
Нягледзячы на свой сацыяльны статус, віцэ-мэр Беластока Аляксандр Сосна рэгулярна прымае ўдзел у “Крытычнай масе” у сваім горадзе. Акрамя таго, кожны вечар праязджае на ровары 30-40 км і нават на працу ездзіць не на аўтамабілі, а на ровары.
Аляксандр Сосна пра ўдзельнікаў польскай “Крытычнай масы” by t-styl
Пасля Гародні польскія раварысты наведалі Аўгустоўскі канал, і накіраваліся ў Белавежскую Пушчу.
Здымкі з velo.grodno.net
Відэа: walpurgis