У Скідзелі цягнік сутыкнуўся з “Жыгулямі”

|

За рулём аўтамабіля быў 75-гадовы кіроўца, які праігнараваў сігнал светлафора і выехаў на пераезд.

 

Як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, удар дызель-цягніка “Гродна-Баранавічы” прыйшоўся акурат у сярэдзіну легкавіка.

 

Шансаў на тое, каб выжыць пасля такога сутыкнення кіроўца, яго жонка і пасажыр, не мелі.

 

Цягнік цягнуў машыну па рэйках каля 200 метраў.

>

Рух цягнікоў на перагоне “Скідзель-Жытомля” быў адноўлены толькі праз 2 гадзіны.

 

Фота gaigrodno.by