Алесю Кіркевічу далі чатыры гады
У судзе выступіла некалькі сведкаў, якія характарызавалі Алеся Кіркевіча толькі са станоўчага боку.
Як паведамляе “Наша Ніва”, адвакатка Кіркевіча прасіла суддзю далучыць да матэрыялаў следства дадатковае відэа, узятае з інтэрнэта.
Яно сведчыць пра мірны характар акцыі і жорсткасць з боку міліцыі.
Суддзя апеляцыю адхіліла.
Судовы вырак быў вынесены на пяты дзень судовага паседжання.
Фота Радыё Свабода