Вандроўка па гродзенскіх мясцінах Карпюка, Быкава і Клейна

|

Асаблівую цікавасць наведнікаў фэсту выклікала экскурсія “Гарадзенскі трохкутнік”, якую праводзіла экскурсавод Таццяна Касатая. Экскурсія складалася з успамінаў Васіля Быкава, Аляксея Карпюка і Барыса Клейна, якія ўтварылі своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлегенцыі – гэтак званы “гарадзенскі трохкутнік”, што і дало назву экскурсіі. Тры сябры, якія сышліся менавіта ў Гародні.

 

Пісьменнікаў Васіля Быкава і Аляксея Карпюка, а таксама гісторыка Барыса Клейна можна аднесці да гэтак званых шасцідзесятнікаў. Нарадзіўшыся ў 20-30 гг. 20 стагоддзя, яны сталелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перыяд сталіншчыны і перыяд “адлігі”. Гэтыя людзі супрацьстаялі сістэме, што склалася падчас праўлення Сталіна.

 


Дысідэнты by t-styl

 

Экскурсія распачалася з чыгуначанага вакзала – сімвалічнага месца для ўдзельнікаў “гарадзенскага трохкутніка”, бо ні Карпюк, ні Быкаў, ні Клейн не былі гарадзенцамі па паходжанні. Падчас вандроўкі па горадзе, Таццяна Касатая распавядала не толькі факты з жыцця клубу вольнадумнай інтэлігенцыі, але і ўзгадвала нейкія камічныя гісторыі з жыцця Быкава, Карпюка і Клейна, якія здараліся не раз.

 


Гісторыя пра Карпюка by t-styl

 

На вуліцы Ажэшкі ўдзельнікаў экскурсіі Таццяна Касатая пазнаёміла з будынкам, у якім знаходзілася абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў БССР, старшынём якога быў Аляксей Карпюк, а ў канцы 70-х Васіль Быкаў. Менавіта з лёгкай рукі Карпюка гэты будынак быў перабудаваны, бо дрэва будынка струхлянела. Дзякуючы рэканструкцыі удалося захаваць аўтэнтычны каваны балкон і частку інтэр’ера дома Э. Ажэшкі.

 

 

Спынялася група і на плошчы Леніна, дзе размяшчаўся гаркам партыі. Гэты будынак не раз наведвалі А. Карпюк і Б. Клей, бо абодва былі партыйцамі, але ў канцы 60х – пач. 70-х сябры заходзілі туды больш па выкліках, дзе ў іх бок сыпаліся розныя абвінавачванні наконт іх дзейнасці. Разам з беспартыйным Быкавым усе трое знаходзіліся пад пільным сталым назіраннем КДБ.

 

Тут узгадваюцца ўспаміны Васіля Быкава 1944 года з Венгрыі (“Пункціры жыцця”):

 

“Гаспадар, які аказаўся мясцовым банкірам, трохі гаварыў па-руску. Тады ён сказаў нам тое, што нас амаль абурыла (асабліва майго напарніка-сібірака);

 

–Фашызм і камунізм—два канца, адна палка.

 

Тое я моцна запомніў, хоць спярша і быў з ім нязгодны.”

 

Падчас экскурсіі група таксама наведала музей Васіля Быкава, які стварыла грамадская арганізацыя ветэранаў вайны і працы. Музей месціцца ў маленечкім пакоі, і таму арганізацыя ветэранаў збірае грошы, каб арэндаваць большае памяшканне і пашырыць экспазіцыю.

 

alt=”экскурсія” >

 

Скончылася экскурсія-вандроўка на плошчы Савецкай, перад Палацам тэкстыльшчыкаў, у будынку якога ў 1974 годзе Васілю Быкаву ўручалі Дзяржаўную прэмію.

 

Здымкі Ані Лашчынскай