Два жыхары Гарадзеншчыны абрабавалі салон сотавай сувязі ў Брэсце

|

Як паведамляе БелаПАН, 30 красавіка 20-гадовы жыхар Гродна і 22-х гадовы жыхар Мастоўскага раёна зайшлі пад вечар у салон сотавай сувязі ў цэнтры Брэста.

 

У памяшканні была толькі дзяўчына-прадавачка. Хлопцы папрасілі яе паказаць тавар і, калі тая адвярнулася, аглушылі яе ўдарам бутэлькай па галаве.

 

Ачомаўшыся, дзяўчына паведаміла пра здарэнне свайму начальніку, а той – міліцыі.

 

У хуткім часе абодва падазраваемыя былі затрыманыя ля адной з крам Брэста.

 

Абодвум пагражае зараз пагражае суд за разбой.