У Гродне адчыніўся турыстычны кірмаш “Лета 2011”

Больш 10 гродзенскіх турфірм прадстаўляюць наведвальнікам інфармацыю аб формах сямейнага, дзіцячага і актыўнага адпачынку ў Беларусі і за мяжой.

 

Гарадзенскі дзяржуніверсітэт прапануе гарадзенскім тураператарам падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў.

>

У шэрагу турагенцтваў, якія прапануюць адпачынак у Крыме і Турцыі, вылучаецца турагенцтва «Немнава Тур».

 

Спецыялізацыя гэтага агенцтва – экстрэмальныя водныя паходы, а таксама падарожжа пешшу, на роварах і лыжах, экскурсійнае абслугоўванне, дзіцячы аздараўленчы адпачынак.

 

– «На жаль, актыўны турызм не так добра развіваецца, як, напрыклад, у Амерыцы, – кажа прадстаўнік «Нёмнава Тур».

 

– За кошт дэфіцыту сонца і мора, большасць, натуральна, жадаюць паехаць туды, дзе цёпла і сонечна.

 

Але і нам ёсць што прапанаваць: найбольш папулярны і ўдалы трансгранічны тур па Аўгустоўскім канале «Невядомая Еўропа», у час якога за 3 дні можна наведаць 3 краіны на байдарках – Польшчу, Беларусь і Літву».

 

Кошт такога тура складае 470 тыс. рублёў плюс кошт візы.

 

Фота аўтара