“Гродна-93” заваяваў срэбра чэмпіянату краіны па баскетболе

|

Апошняя гульня серыі адбылася 6 траўня ў Гродне.

 

Як і ў двух сустрэчах у Мінску, перавага гасцей не выклікала сумневу: 69:83.

 

За ўвесь сёлетні чэмпіянат “Мінск-2006” не прайграў сваім супернікам аніводнага разу.

 

Апроч гарадзенскіх баскетбалістаў срэбраныя медалі заваявалі і нашыя валейбалісты.

 

І тут дарогу гарадзенскаму “Камунальніку” перайшла дружына са сталіцы – “Будаўнік”.

 

У гэтым выпадку, аднак, перавага чэмпіёнаў не была такой відавочнай. Па ходу чэмпіянату гарадзенцы двойчы перамагалі “будаўнікоў”.

 

Шансы на залатыя медалі захоўваюць гандбалісткі “Гараднічанкі”.

 

У фінальнай серыі ім давядзецца супернічаць са сталічным БНТУ.

 

На здымку: абарона “Гродна-93” спрабуе стрымаць націск супернікаў з Мінску.

 

Фота Яраслава Ванюкевіча