Гульня “Форд БАЯРД – 2” скончылася перамогай гродзенцаў

|

На гульню сабраліся 39 каманд з Гродна, Мінска, Брэста, Віцебска, Магілёва, а таксама з Масквы і С.-Пецярбургу.

Вялікая гульня складалася з 2 частак: палявой і мазгавога штурму.

 

Экіпажы ў складзе 5 чалавек шукалі аб’екты па Гарадзенскай вобласці.

Падчас гульні неабходна было наведаць 32 месцы – закінутыя вайсковыя часткі, руіны былых школ, будынкі старых крамаў і г.д. – і адшукаць каля 200 кодаў.

Адначасова за кампутарам удзельнікі вырашалі лагічныя задачы, якія давалі бонус у палявой частцы.

Гродзенцы занялі  1 і 2 месцы.

 

Перамагла каманда Night City, якая прайшла гульню за 18 гадзін 6 хвілін, на 20 хвілін апярэдзіўшы другую гродзенскую каманду – “Летучие мыши”.

Пераможцы атрымаюць грашовы прыз  і прызы ад праекта Encouter.

 

Тыдзень таму Night City удзельнічала ў гульні “Апошні герой. Сэрца Крыму”, дзе заняла 16 месца сярод 57 каманд-удзельніц з краін былога СССР.