Як гарадзенцы адсвяткавалі 9 траўня

| Без катэгорыі

 

Але потым усе святкаванні перамясціліся ў парк Жылібера, які пераўтварыўся ў лужок для пікніка, дзе вялізарныя чэргі жадаючых выстрайваліся за шашлыком і півам.

 

Здаецца сапраўды ў краіне ніякіх фінансавых праблемаў і няма.

 

Тым часам ветэраны, якім мы павінны дзякаваць за гэтае свята, прайшлі ад адной плошчы да другой і згубіліся ў натоўпе са сціплымі гваздзікамі ў руках.
Нават на святочным канцэрце на Савецкай ветэранам не было выдзялена спецыяльных месцаў. ды і самы канцэрт  ніякіх нумароў, прысвечаных вялікай Пабедзе, не утрымоўваў.
Не было ні “Синего платочка”, нідзе не чулася “Этот день Победы….”
Адзінае, што парадавала, жывы канцэрт Ірыны Дарафеевай. Былі і песні пра Пабеду, і пра родны край, і пра Беларусь.  Пела спявачка без “фанеры” і на беларускай мове.
Акрамя таго яшчэ і прыемна выглядала, у блакітнай сукенцы прыстойнай даўжыні і без ніякіх бліскучак…
Зразумела, гадавіна не юбілейная. Але ці так мы павінны памятаць пра Перамогу?
Чаму мы успамінаем пра людзей, якія дзеля нашай будучыні прайшлі вайну і ў ей перамаглі, толькі ў юбілеі?
С кожным годам ветэранаў становіцца ўсе менш і менш, а мы так легка прапускаем час, калі можам выказаць ім шчырую ўдзячнасць, пераўтварая свята ў нешта брыдотнае.

 

Фота аўтара