Алесь Кіркевіч сустрэўся з жонкай

|

Спатканне адбылося ў турме КДБ учора.

Надзея Кіркевіч:

Алесь трымаецца добра, выглядае нармалёва, усміхаецца, шмат жартаваў.

Гаварылі аб усім: пра планы, пра навіны, пра родных і сяброў.

Першае пытанне Алеся было пра тое, ці сапраўды такія чэргі за валютай і так даражэюць прадукты, бо, кажа, мы чытаем, і проста не верыцца.

Вельмі рада, што атрымалася ўбачыцца з Алесем! Вельмі спадзяюся, што яшчэ хаця б адно спатканне дадуць, гэта вырашае суддзя.


Калі сёння жонка Алеся Кіркевіча прынесла яму перадачу, аказалася, што ў турме КДБ яго ўжо няма.

Куды перавялі хлопца жонцы не адказалі.

 

Надзея: Паехала на Валадарку – там таксама няма… Можа не паспелі яшчэ паперы аформіць… Праз гадзіну паеду зноў, буду шукаць.