Інтэрактыўная энергетычная выстава адкрылася ў санаторыі пад Гродна

|

Створаную пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды вустыву з Мінска прывезла ў Гродзенскі раён некамерцыйная ўстанова “Цэнтр экалагічных рашэнняў”.

У экспазіцыі каля 30 унікальных установак, сабраных у розных еўрапейскіх краінах, якія дэманструюць прынцыпы працы аднаўляльных крыніц энергіі – сонца, вады і ветра.

На канкрэтных прыкладах наведнікі выставы даведаюцца якім чынам можна эканоміць электраэнергію ў штодзённым жыцці.

Сёння ўвечары выстава перамесціцца ў Азёрскую школу-інтэрнат, дзе будзе адкрыта для наведнікаў да 20 мая.