Байкерства як наркотык, ці дзве байкерскія гісторыі

З аднага боку – тыя, хто прыехаў паслухаць музыку, паглядзець разнастайныя матацыклы, сфоткацца з імі ды проста папіць піва, а з другога – байкеры, якіх сустрэць можна было далей, на межах фестывальнага поля, дзе яны гулялі, размаўлалі з даўно нябачанымі сябрамі, для сустрэчы з якімі нагодай стаў гэты фэст.

 

Сярод другой групы удзельнікаў шмат было цікавых людзей, у якіх не толькі нязвыклыя строі, матацыклы, але і перадусім – гісторыі жыцця. Для некаторых байкерства з’яўляецца захапленнем, якому ахвяруюць увесь свой вольны час і грошы. Напрыклад, гарадзенец Дзіма, які быў узнагароджаны прызам як аўтар лепшага матацыкла, зробленага самастойна. Яго цікавасць да розных машын пачалася яшчэ з дзяцінства, калі зацікаўленасць да тэхнічных штук прывіў дзядзя

 


Дзіма пра цікавасць да тэхнікі by t-styl

 

Гэта не першы прыз, які атрымаў Дзіма. Хлапец мае ўжо некалькі ўзнагарод, напрыклад, прывёз узнагароду з мінулагодняга байк-фэсту ў Лідзе. У Гродне гэты твор тэхнічнага мастацтва выклікаў увагу шматлікіх людзей, якія проста тоўпіліся побач. Кожны хацеў хаця б паглядзець бліжэй і даведацца, як гэта зроблена.

 

Дзіма пра свой тэхнічны шэдэўр by t-styl

 

alt=”Image 14959″ >

 

Уражвала тое, што хоць матацыкл зроблены саматужна, ён пазначаны як Ямаха XZ550. Як распавёў Дзіма, гэта з-за праблемаў з тэхнічным агладам і атрыманем рэгістрацыі. Немагчыма было атрымаць яе для машыны, якая паводле закону не існуе, таму Дзіма вырашыў назваць сваю машыну мадэллю вядомай фірмы.

 

Сярод байкераў знаходзіліся таксама такія, для якіх байкерства – гэта не толькі зацікаўленасць, але гэтаксама ў пэўным сэнсе і прафесія. Адзін з іх – Аляксандр, ці Алекс, які самастойна развіваў сваё захапленне яшчэ з маладых часоў. З 11 гадоў хлапец цікавіўся матацыкламі і мапедамі старэйшых сяброў. Складаная сямейная сітуацыя не дазваляла мець свой.

 

Алекс пра першы матацыкл by t-styl

 

 

З цягам часу байкерства ператварылася таксама ў спосаб зарабіць грошы – спачатку аматарскім спосабам

 


Алекс пра пачатак бізнесу by t-styl

 

а пасля ўжо больш паспяхова

 

Як зарабляе грошы зараз by t-styl

 

Гэтак матацыклы сталі галоўным захапленнем у яго жыцці, якое проста пакінуць немагчыма. Калі параўнаць гэта з чым-небудзь іншым, тады, паводле Аляксандра, можна сказаць, што байкерства – гэта наркотык.

 


Што для Алекса байкерства by t-styl

 

Як распавёў Аляксандр, для байкераў фэст важны не з-за музычнай часткі

 


Алекс пра байк фэст by t-styl

 

Здымкі Ганны Кулік