Філатэлістычная выстава да 625-годдзя каранацыі Ягайлы
На выставе будуць прадстаўлены 45 калекцый.
Да ўдзелу запрашаліся ўсе ахвотныя, адгукнуліся 27 беларускіх уладальнікаў філатэлістычных калекцый (1- з Брэста,1- з Мінска, астатнія гродзенскія), 9 – з Польшчы, 4 – з Літвы.
Кіраўнік гродзенскага аддзялення філатэлістаў Фёдар Антонавіч Гушча:
–На выставе мы прадставім калекцыі як на гістарычныя, так і на сучасныя тэматыкі.
З гістарычных вельмі цікавыя калекцыі з Польшчы, дзе прадстаўлены выявы ўсіх польскіх каралёў.
Ёсць калекцыя, прысвечаная гісторыі пошты ў Гродне (19-20 стст.), эсперанта, Чырвонаму Крыжу, птушкам Беларусі.
Вельмі цікавая, адзіная ў Беларусі, калекцыя “Слядамі Бібліі”. Настаўнік з Мастоўскага раёна сабраў маркі, якія адлюстроўваюць Стары і Новы Запаветы.
Выстава адкрыецца ў 16 гадзін ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej па вуліцы Гараднічанскай і будзе працаваць да 26 мая.
Гродзенскія філатэлісты ладзяць выставы штогод. У мінулым годзе, на выставе, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, дэманстравалася 97 калекцый.