Дабрачынны аукцыён на Гродзенскім форуме

|

 

Мэта аўкцыёна на гродзенскім форуме –  збор сродкаў і пералічэнне іх на дабрачынныя рахункі, адкрытыя ў банках Беларусі для лячэння хлопчыка.

На продаж выстаўленыя шматлікія мяккія цацкі, лялькі, жаночыя ўпрыгожванні, паштоўкі, свечкі і іншыя вырабы ў тэхніцы хэндмэйд. Некаторыя рэчы ўжо знайшлі новых гаспадароў.

Арганізатары спадзяюцца, што ў акцыёне возьмуць удзел не меньш за 50 лотаў.

Першапачатковы кошт кожнага лота – 10000 рублёў.

Да аўкцыёна далучыліся і гродзенскія фатогафы, якія выставілі на продаж 2 сэртыфікаты на дзіцячыя міні-фотасесіі (30-40 апрацаваных фотаздымкаў на DVD-дыску).

Паўдзельнічаць у аукцыёне можна тут.

 

Фёдар Седашоў  хварэе на сіндром Гурлера.

У Беларусі вядомы толькі 3 выпадкі гэтага цяжкога захворвання, я выніку якога ў чалавека запавольваецца рост, моцна затрымліваецца разумовае развіццё, дэфармуюцца косткі, рысы твару і нават форма чэрапу.

Хлопчыку неабходна трансплантацыя коснага мозга.

Правесці аперацыю магчыма толькі за мяжой.

 

На фота: Сіямскі кот – адзін з лотаў дабрачыннага аукцыёна.