Семінар па бяспецы ў Гродне для расійскіх і беларускіх чыноўнікаў
Пра бяспеку агульнай інфармацыйнай прасторы Расіі і Беларусі пагавораць прадстаўнікі профільных міністэрстваў, прадстаўнікі Пастаяннага камітэту Саюзнай дзяржавы, Гродзенскага аблвыканкама і Савета дэпутатаў вобласці.
Удзельнікі семінара збіраюцца выявіць новыя тэндэнцыі і асноўныя метадалагічныя, прававыя, арганізацыйныя і тэхналагічныя рашэнні ў галіне забеспячэння бяспекі.
Напрыканцы мерапрыемства адбудзецца пасяджэнне камісій Парламентскага сходу па інфармацынай палітыцы і бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю, а таксама круглы стол “Бяспечны Інтэрнэт”.
Паводле http://www.belta.by/
Фота з сайта http://www.i-rui.com/webmailers/technologywebmailer.html