Смецце

|

Дзве падзеі ў адзін дзень натхнілі гарадзенцаў аб’яднаць свае намаганні дзеля аховы прыроды і паляпшэння экалагічнай сітуацыі. Арганізаваць прыборку ў Гародні ўзяліся ўдзельнікі экалагічнага таварыства “Зялёная сетка”. Інфармацыя распаўсюджвалася праз інтэрнэт, у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”. Запрашаліся ўсе ахвотнікі, такіх у Гародні назбіралася 9 чалавек. Пра ўдзельнікаў акцыі распавяла Юля Каляда, каардынатар праекта ў Гародні.

 


Юля Каляда пра ўдзельнікаў акцыі by t-styl

 

На рэспубліканскіх суботніках звычайна прыбіраюць афіцыйныя гарадскія зоны адпачынку. Па-за ўвагай застаюцца месцы адпачынку на ўскрайку горада, куды летам з’язджаюцца на пікнікі большасць гараджан. Таму ўдзельнікі акцыі выбралі менавіта такое месца – бераг штучнага возера, знаёмага гарадзенцам як “Зялёнка”. Сваёй акцыяй удзельнікі спадзяюцца прыцягнуць увагу людзей да таго, колькі смецця застаецца пасля іх адпачынку на прыродзе.

 


Юля Каляда пра мэту акцыі by t-styl

 

Праект унікальны тым, што пластыкавыя бутылкі збіраліся асобна ад іншага смецця. Гэта дазволіць адправіць сабраны пластык на перапрацоўку. Аднак самім вывезці такую колькасць смецця з месца прыборкі вельмі складана, таму ўдзельнікі акцыі спадзяюцца на дапамогу з боку мясцовых улад.

 

Юля Каляда пра вываз смецця і мясцовыя ўлады by t-styl

 

Аднак, як высветлілася пазней, дамовіцца наконт вывазу смецця аказалася нялёгкай справай. Розныя гаспадаркі перакладвалі адказнасць з адной на іншую і адмаўляліся вывазіць смецце бясплатна. Напрыклад, каб скарыстацца паслугамі спецаўтагаспадаркі, трэба заплаціць 170 тысяч рублёў.

 

Самастойна вывезці мяхі са смеццем абыдзецца таксама нятанна. Кошт грузатаксі складае 50 тысяч рублёў, да таго ж трэба будзе заплаціць за размяшчэнне смецця на палігоне.

 

Цяпер удзельнікі акцыі чакаюць рашэння лясной гаспадаркі, дзе паабяцалі даць адказ цягам некалькіх дзён.

 

Здымкі з групы http://vkontakte.ru/event25584935