Банк для малога бізнэсу

|

Беларускі Банк Малога Бізнэсу быў зарэгістраваны ў Беларусі ў жніўні мінулага года.

Яго заснавальнікамі з’яўляюцца Еўрапейскі Банк Рэканструкцыі і Развіцця, а таксама шэраг іншых аўтарытэтных арганізацый.

Гэта першы ў краіне спецыялізаваны банк, які мае сваёй мэтай падтрымку прадпрымальнікаў, малога і сярэдняга бізнэсу.

За паўгады працы ў Беларусі банк прадставіў больш за 300 крэдытаў на агульную суму каля 10 млрд. беларускіх рублёў.

Чаму ў якасці пляцоўкі для першага філіяла Банка быў абраны менавіта Гродна?

Тлумачыць “Твайму стылю” начальнік аддзелу маркетынгу банка Крысціна Вітушка:

– Пры выбары пляцоўкі аналізаваліся розныя фактары: гэта і дынаміка развіцця малога бізнэсу ў рэгіёне, і стаўленне ўладаў да малога бізнэсу, і развітасць банкаўскіх паслугаў для прадпрымальнікаў і г.д. Мы высветлілі, што пры вялікай колькасці прадпрымальнікаў і фірм рынак банкаўскіх паслугаў для іх вельмі слабы. Гэта і стала рашаючым фактарам пры выбары Гродна ў якасці месца для першага ў краіне філіяла Беларускага Банка Малога Бізнэса.