У ваколіцах Аўгустоўскага канала абнавілі помнік паўстанцам 1863 г.

|

22 траўня 1863 году каля вёскі Кадыш адбыўся бой паўстанцкіх атрадаў з расійскімі карнікамі.

 

 

Палеглыя ў баі паўстанцы былі пахаваныя ў брацкай магіле.

 

Пазней на ёй быў усталяваны крыж.

Цяпер вакол новага крыжа і памятнага знака з’явілася яшчэ і густоўная  металёвая агароджа.

Удзел ў адкрыцці знака браў генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч (на здымку).

Ён адзначыў, што беларусы і палякі разам змагаліся ў 1863 г. супраць расійскіх акупантаў.

 

Дыпламат згадаў таксама, што народам, якія не памятаюць сваёй гісторыі, не шануюць магілы сваіх герояў, наканавана знікненне.

Прамаўляе адзін з фундатараў памятнага знаку, кіраўнік прадпрыемства “Свідравіна” Сяргей Зылькоў.

 

Нягледзячы на тое, што імпрэза адбываля ў памежнай зоне ля самай беларуска-літоўскай мяжы, удзел у ёй бралі некалькі дзесяткаў чалавек з Гродна і суседніх вёсак.

>

Асвяцілі новыя крыж і знак каталіцкі і вуніяцкі святары.

 

Фота Ланы Руднік