Дні беларускай культуры ва Ўроцлаве
У праграме:
31 мая — прэзэнтацыя выставы сучаснага жывапісу Беларусі (Пасаж “Ossolineum” на Рынку, 17.00).
2, 3 чэрвеня — спектакль “Пінская Шляхта” Беларускaга акадэмічнага Тэатру імя Янкі Купалы. Тэатр лялек, 18.00.
4 чэрвеня — Вечар Салідарнасці з беларусамі палякамі з ўдзелам Старшыні Саюза палякаў на Беларусі Анжалікі Арэхвы, Анжалікі Борыс і Тадэвуша Ґавіна. Заля Вітражова на Пляцы Сольным (ад 16-й да 17-й гадзіны).
4 чэрвеня — Канцэрт гурту “Recha” на Пляцы Сольным, 20.00.
5 чэрвеня — Вечар Салідарнасці з народам Беларусі з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, Станіслава Шушкевіча, Інны Кулей і іншых прадстаўнікоў Беларускай апазіцыі. Заля Вітражова на Пляцы Сольным (ад 16-й да 17-й гадзіны).
Паводле http://afisza.org