Еўрапарламент прызывае легалізаваць Саюз палякаў
Рэзалюцыя Еўрапарламенту была прынятая сёння ў Брусэлі. За яе прыняццё прагаласавалі 594 дэпутаты. Супраць – толькі 19.
Сярод іншых патрабаванняў да Беларусі – вяртанне ў распаўсюд пра сістэмы “Белсаюздруку” і “Белпошты” недзяржаўных СМІ,
гарантаване грамадзянам права на свабоду асацыяцыяў, сходаў і рэлігіі, увядзенне мараторыя на ўжыванне смяротнага пакарання, а таксама неадкладнае вызваленне ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі, якіх абвінавачваюць ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.
На выкананне патрабаванняў Еўрапарламента Беларусі адводзіцца 9 месяцаў – тэрмін, на які было прыпынена дзеянне абмежаванняў на ўезд шэрагу найвышэйшых беларускіх чыноўнікаў у краіны Еўразвязу.