“Нёман” прайграў у фінале Кубка Беларусі

|

Спачатку Павал Рыбак няўдала перанакіраваў мяч ва ўласную браму, а затым ніхто з абаронцаў не стаў на шляху падачы ў бок штрафной “Нёмана” у выкананні лепшага гульца “Гомеля” Ігара Стасевіча.

 

У выніку мяч стукнуўся аб поле і паляцеў міма дэзарыентаванага брамніка гарадзенцаў Чэрніка.

 

“Нёман” на працягу ўсёй сустрэчы мала ў чым саступаў “Гомелю”, але ў атацы так і не стварыў аніводнага сапраўды галявога моманту.

 

Такім чынам гарадзенская каманда змарнавала выдатны шанс ужо гэтым летам згуляць у Лізе Еўропы.

 

29 траўня. Мінск, стадыён “Трактар”. Фінал Кубка Беларусі па футболе. “Нёман” – “Гомель” 0:2

 

Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)