Гародня: людзей высяляюць у нікуды?
Шанцаў застацца ў кватэрах, да якіх за 20-25 гадоў прызвычаліся, амаль не засталося.
Па словах жыхароў дома, на адным з прыёмаў старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра запэўніў іх, што ўсё будзе добра і кватэры можна будзе прыватызаваць «за дзве капейкі».
Ці выконваецца гэтае абяцанне?
І чаму дагэтуль людзі з дома-інтэрната жывуць, нібыта на бомбе запаволенага дзеяння?
– “Калі нас высяляць з дома – пойдзем усе разам у якое польскае ці літоўскае пасольства і скажам: “Вазьміце нас!”.
– “З намі размаўляюць як з быдлам!” – гэта толькі некаторыя цытаты даведзеных да адчаю жыхароў дома.
Паводле “Нашай Нівы”