У гродзенскіх школах празвінелі апошнія званкі
Заўтра ў выпускнікоў пачынаюцца іспыты, якія скончацца 12 чэрвеня.
Заўтра ж пачынаецца прыём дзяцей у школы на новы 2011/2012 навучальны год.
У першыя класы школ, гімназій і дзіцячых садкоў прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на замацаваных за гэтымі ўстановамі адукацыі тэрыторыямі.
Прыём дзяцей ў першы клас адбываецца без усялякіх уступных іспытаў і суразмоваў. Навучанне ў першых класах школ і гімназій цяпер адбываецца па аднолькавых навучальных планах і праграмах.
Сёлета ўпраўленне адукацыі робіць спробу стварэння ў Гродне класаў з беларускай мовай навучання.
Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, неабходна звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна.
Фота з сайта http://kp.by