У Гродне затрыманыя падазраваныя ў крадзяжы 8 іншамарак

|

Спецыялісты ўпэўнена заявілі, што  “спрацавалі” адны і тыя ж злачынцы. У сярэдзіне мая іх затрымалі.

Злачынцамі аказаліся два мінчукі  1968 і 1976 гадоў нараджэння, якія раней ужо прыцягваліся да адказнасці за аналагічныя злачынствы.

Пра падрабязнасці аперацыі распавёў падпалкоўнік міліцыі Андрэй Сакалоў:

Пасля атрымання інфармацыі, што злодзеі могуць выкарыстоўваць аўтамабіль БМВ, супрацоўнікі УУС былі зарыентаваныя звяртаць увагу на падазроных асоб за рулём падобных аўто.

Вынікі не прымусілі сябе чакаць.

 

17 мая позна ўвечары на вуліцы Пушкіна сержанты міліцыі Вадзім Ціванчук і Мікалай Станіславіч звярнулі ўвагу на чалавека, які нібыта без мэты бадзяўся па дварах.

Аказалася, што не мясцовы мужчына прыглядаўся да машын. Госць блытана спрабаваў патлумачыць сітуацыю, аднак безвынікова.

Высветлілася, што ў Гродна ён прыехаў  разам з знаёмым на БМВ Х5.

У хуткім часе гэтае аўто спырнілі на вуліцы Сацыялістычнай. Падчас дагляду ў машыне былі знойдзены прыстасаванні для ўзлома замкоў і ўгону аўтамабіляй маркі БМВ.

Гэта дало падставы меркаваць, што менавіта затрыманыя маюць дачыненне да крадзяжоў аўто ў Гродне і па ўсёй рэспубліцы.

 

На дадзены момант затрыманым інкрымінуюць ужо 8 эпізодаў крадзяжоў транспартных сродкаў. Спецыялізаваліся яны выключна на БМВ. Толькі адзін з падазраваных прызнае сябе вінаватым.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Фота з сайта http://crims.ru