У Гродне адбудзецца паказ лепшых еўрапейскіх дакументальных стужак

|

Фільм Таццяны Дубавец у многім пераклікаецца з п’есай Янкі Купалы “Тутэйшыя” і яе героем Зноскам.

 

Гэты герой для большасці з’яўляецца адмоўным і трактуецца як прыстасаванец.

 

Але гэта толькі адзін бок медаля. А за гэтым прыстасаваннем хаваецца глыбокая трагедыя самаго чалавека і яго жыцця. Улады змяняюцца, людзі застаюцца.

 

За словам “тутэйшы” хаваецца цэлая філасофія жыцця чалавека, яго светапогляд, жаданне выжыць.

 

Героямі фільму з’яўляюцца жыхары беларуска-літоўскага памежжа.

 

Стужка “Даліна” (The Valley) зняты Дэнам Рыдам (Dan Reed) у 1999 г.

 

Гэтая унікальная стужка знятая ў самым эпіцэнтры канфлікта, які толькі-толькі зараджаецца ў гэтым куточку Балканаў.

 

Гледачы ўбачаць розныя бакі канфлікта: жыхароў мусульманскай вёскі, спаленай сербамі, акружаны ворагамі хрысціянскі храм, жаўнераў Вызваленчай арміі Косава, жыхароў сербскай вёскі, якія вымушаныя ўзяць у рукі зброю, каб бараніць сябе.

 

“Даліна” атрымала шырокае прызнанне як адзін з найлепшых фільмаў пра вайну на Балканах.

 

Арганізатарамі кінапрагляду ў Гродне з’яўляюцца Партал дакументальнага кіно Frontlineclub.ru разам з Асацыяцыяй «BelFilm» і рэдакцыяй “Твайго стылю”.

 

Сеанс дакументальнага кіно пачнецца ў 18.30 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-100 (унутраны дворык).

 

Пасля прагляду фільмаў адбудзецца іх абмеркаванне.

 

Уваход вольны.