Суд над журналістам Андрэям Пачобутам будзе закрытым?
Такую інфармацыю жанчына атрымала ў час сустрэчы з мужам, які ад 6 красавіка знаходзіцца за кратамі па абвінавачванні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.
Адвакат Пачобута Аляксандр Бірылаў не мае пакуль аніякіх звестак пра тое, што працэс будзе закрытым.
У пракуратуры гэты факт таксама не падцвярджаюць, але і не адмаўляюць.
Суд над Пачобутам пачнецца 14 чэрвеня а 10-й раніцы.
Калі суд будзе закрыты, то патрапіць на паседжанне не змогуць нават сваякі журналіста.
Судзіць журналіста будзе Віталь Ляцко.