Пластыкавая бутэлька прыгажэй за кветку?

| Без катэгорыі

 

У сярэдзіне траўня група гарадзенцаў вышла на бераг кар’еру Зялёнка, каб прыбраць смецце, пакінутае адпачываючымі яшчэ ў мінулым годзе.

 

З невялічкай палянкі было сабрана каля 50-ці мяхоў бутэлек і іншага смецця.

 

Актывісты пакінулі шыльды на дрэвах з прапановай кожнаму  забіраць сваё  смецце з сабой.

 

Праз тры тыдні імі было вырашана праверыць, як паставіліся адпачываючыя да гэтай просьбы.

 

Шыльды былі заўважаныя і… абарваныя.

 

Чысты пляж пераўтварыўся зноў у палігон смецця.

 

Уразіла тое, што адпачываючым “людзям” смецце не перашкаджае.  Сядзець вакол горкі бутэлек стала ўжо рамантычна.

>

Шмат людзей прыязджае сюды на сваіх машынах.

 

Яны маглі б  вывозіць смецце самі, але чамусьці не лічаць гэтае патрэбным.

 

Прыгожы лес пераўтвараецца ў “среду обитания”  людзей, для якіх пластыкавая бутэлька прыгажэйшая за кветку.

А так гэтае месца выглядала пасля прыборкі 15 траўня.