У Гродна пабудуюць прыхадскі комплекс з гасцініцай і лагерам для дзяцей
Гарадзенскі гарвыканкам задаволіў заяўку прыхадскога савету храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых, які знаходзіцца на праспекце Я.Купалы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня землеўладкоўваючай службы г.Гродна Зміцер Мацеюк.
Плануецца ўзвесці царкоўна-прыхадскую школу, капліцу, невялікую гасцініцу, уладкаваць паркоўку. Як адзначылі ў саборы, на тэрыторыі прыходу маюць намер арганізаваць лагер для непаўнагадовых дзяцей. З гэтай мэтай плануецца ўладкаваць спартыўную пляцоўку, кампутарны і, магчыма, музычны класы.
У храм прыязджаюць паломнікі, царкоўныя мерапрыемствы збіраюць шмат гарадзенцаў, моладзі, у сувязі з чым актуальна будзе ўладкаванне пляцоўкі для малітваў пад адкрытым небам і невялікай гасцініцы для гасцей.
Узвядзенне храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх Святых пачалося ў Гродна ў 2002 году і вядзецца на ахвяраванні вернікаў. На дадзены момант набажэнства праводзяцца ў ніжнім храме, а ў асноўнай царкве завяршаюцца аздобныя работы. Храм плануюць асвянціць і адкрыць для вернікаў увосень бягучага года.
Фота з orthos.org