Асцерагайцеся бадзялых жывёлаў і мыйце рукі!
Да 14 чэрвеня 2011 года будзе арганізавана пазапланавая вакцынацыя непрывітых хатніх жывёлін супраць шаленства. Гаспадары, якія будуць ухіляцца ад вакцынацыі жывёлаў, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Таксама падчас карантыну будзе арганізаваны адлоў і адстрэл усіх безнаглядных жывёлаў па вуліцы Камунальная і ў пагражальнай зоне.
Грамадзянам, пацярпелым ад укусаў бадзялых жывёлаў, неабходна звяртацца ў траўмапункт “Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі г.Гродна”, дзе ім будуць зробленыя прафілактычныя прышчэпкі.
Але гэта не адзіная напасць для гарадзенцаў.
Эпідэміёлагі ў сувязі з гарачым надвор’ем прагназуюць магчымае павелічэнне ў насельніцтва кішэчных захворванняў. У гэтай сувязі спецыялісты Гарадзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі нагадваюць аб неабходнасці дбайна мыць рукі з мылам пасля вяртання дахаты з вуліцы, прытрымлівацца тэрмінаў захоўвання прадуктаў, захоўваць сырыя прадукты асобна ад прыгатаваных. Гародніну, садавіну і ягады трэба дбайна мыць чыстай вадой.
Фота з profi-forex.org