У закладніках застанемся… мы
…пакуль іх публічныя прамовы пра вострую неабходнасць і дасканалую небяспечнасць нашай будучай АЭС аблятаюць дзяржаўныя СМІ. Быццам бы і ўсё. Самы час святкаваць перамогу!
Чыноўнікі, акурат, падлічылі рахункі і магчымыя прыбыткі дзіравага бюджэту. Але! Засталося нешта, што чамусьці зацінае вясёлку на небасхіле нашай агульнай светлай будучыні.
Літоўскі ўрад неаднаразова заклікаў спыніць усе пачынанні па будаўніцтву АЭС на Беларусі, тым больш, што на ўзроўні генэтычнай памяці грыміць выбух Чарнобылю… А на ўзроўні рэчаіснасці – выбух у Японіі.
Пасля японскай трагедыі мэр Вільнюса асабіста наведаў плацдарм будучай Астравецкай АЭС, таму што гэта ўсяго ў 50 кіламетрах ад літоўскай сталіцы. Але беларускі ўрад мае непарушымы намер запусціць будаўніцтва, якое заплавана ўжо на верасень.
У якасці альтэрнатывы літоўцы прапанавалі Беларусі далучыцца да будаўніцтва АЭС на іх тэрыторыі, у Вісагінасе. У праэкце удзельнічаюць краіны Балтыі і Польшчы, а запуск плануецца праз 10 год. І тут іх чакаў адмоўны вынік. Прапанова адразу была адхілена, нават без дэталёвага агляду. Чаму? Грошы, спадарства…
Вернэр Шульц, дэпутат Еўрапарламенту ад нямецкай партыі «зяленых», удзельнік камісіі па замежных справах, публічна выступіў з гучнымі прамовамі пра цынічнасць і неабдуманасць намераў Расіі і Беларусі як у дачыненні да беларусаў, так і да народаў Усходняй Еўропы. Будаўніцтва АЭС – гэта не шлях да мадэрнізацыі, гэта – вясомы крок у адваротным развіцці. Тым больш, што ў краінах –заснавальніцаў праекту – зусім неспакойнае палітачнае становішча.
Будаўніцтва АЭС ні ў якім разе не палепшыць эканамічную сітуацыю на Беларусі, а паставіць яе ў яшчэ большую залежнасць ад Расіі. З экранаў тэлевізараў могуць колькі заўгодна распавядаць пра таннасць будучай электраэнергіі і новыя працоўныя месцы…
Ажыццяўленне праекту, самае большае, на трыццаць адсоткаў будзе беларускім, астатняе нам Расія не даверыць. Ды і энергія, па большасці, накіруецца на экспарт на Захад. Чамусьці ўзгадваецца візіт Лукашэнкі ў Крэмль перад выбарамі і нечаканая адліга ў адносінах з Расіяй. Можа, час аддаваць даўгі? Але, нават, не тое крыўдна, што нам хлусяць, да гэтага, падаецца, «маленькія» беларусы прывыкаюць яшчэ ў зародкавым стане.
Самае горкае ў гэтым становішчы, што на выпадак непрадказальнасці лёсу, на закланні застанемся МЫ.
Ілюстрацыя http://www.open.by