Сёння «ў загадным парадку» кошты на бензін зніжаны на 13-22%
Кошт дызпаліва зменшаны на 12,7% (з 5.100 да 4.450 рублёў), бензіну «Нармаль-80» – на 19,2% (з 4.950 да 4.000), АІ-92 – на 17,6% (з 5.100 да 4.200) , АІ-95 – на 22,4% (з 5.800 да 4.500). Раней у гэтым годзе кошты на паліва падвышаліся 3-га і 31-га сакавіка і 24 траўня.
Некалькі гарадзенскіх аўтамабілістаў на пытанне, як можна растлумачыць, што ўпершыню цэны на нешта зніжаюцца, адказалі:
Аляксандр К.: Думаю, што сваю ролю сыграла менская акцыя «Стоп-бензін», «галоўны» ўбачыў, што народ можа праводзіць масавыя акцыі не толькі па палітычных матывах і «здаў ўзад».
Анастасія М.: Нечакана, сумленна! Думаю, праўда, ненадоўга. Акрамя таго, і 4500 для мяне праблематычны кошт. Магчыма, пересяду на грамадскі транспарт.
Аляксандр А.: Калі б не «Стоп-бензін», цэннікі б не памянялі. Трэба і ў рэгіёнах неяк арганізоўвацца. Трэба яшчэ «Стоп-грэчка», «Стоп-рыба» праводзіць. Можа, што і выйдзе …