Сардэчны пажар ператварыўся у бытавы падпал
Жонка яго парыў не ацаніла, дазволіўшы пажыць пад адным дахам толькі некалькі дзён. Раззлаваны адмовай муж, калі нікога не было дома, вырашыў падпаліць памяшканне. Перад гэтым ён вынес з дому кучу рэчаў, сярод якіх былі кампутар і фотаапарат, якія яму не належылі. Згрузіўшы выкрадзенае ў аўтамабіль пасынка, мужчына завёў рухавік і паехаў, здолеўшы пераадолець максімум паўкіламетры: у баку скончылася паліва.
Тады ён звярнуўся ў міліцыю (!) і сам распавёў пра свае прыгоды. Свае не зусім лагічныя паводзіны мужчына патлумачыў тым, што абараніць яго ад магчымай помсты пасынка і жонкі здольныя толькі праваахоўныя органы. Аддаваць кампутар і фотаапарт мужчына не хоча, ён разглядае іх у якасці своеасаблівай кампенсацыі за… маральную шкоду, якую ён пацярпеў ад жонкі.
Па інф. УУС Гродзенскай вобласці