Слонімцы ўшануюць памяць Міхала Валовіча

|

Іван Бедка, адзін з арганізатараў мерапрыемства:

Мы хочам ушаванаваць памяць патрыётаў, якія змагаліся за Бацькаўшчыну.

Хочам нагадаць, што патрыёты былі не толькі ў Айчынную вайну. Некаторыя, як Валовіч, мелі ўсё. Ён быў вельмі заможны, але ў свае 25 гадоў рызыкнуў жыццём за вызваленне Радзімы.

Можа ягоны прыклад дапаможа абудзіць патрыятызм.

Маёнтак Валовічаў быў непадалёк ад Парэчча, ягоныя паплечнікі – таксама былі з мясцовых. Гэта нашыя слонімскія людзі.

 

Ушанаванне памяці паўстанцаў на Слонімшчыне стала ўжо традыцыяй. Штогод некалькі дзясяткаў чалавек збіраецца  каля памятнага знака, ўсталяванага на мясцовых могілках.

Іван Бедка:

На помніку – 8 прозвішчаў, гэтых людзей улады схапілі ў лесе. Некаторых саслалі, а Валовіча павесілі.

Нават ягоным родным не сказалі, дзе падзелі цела, але, распавядаюць, што маці, заможная жанчына, выкупіла цела сына і пахавала каля царквы, што побач з маёнткам.

На гэтым месцы мы ўсталявалі крыж, але нехта вырваў яго і кінуў ля рэчкі.

Тады, з дазволу ўладаў, мы зрабілі сціплы памятны крых, ля якога і збіраемся штогод.


Пачатак мерапрыемства 18 чэрвеня ў 11:30 каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцам.

Збор усіх ахвотных далучыца – у 11:00 у Слоніме каля кінатэатра “Мір” па вул. Пушкіна.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне   8(029) 96-99-315.

 

Паводле Вікіпедыі Міхал Валовіч – сын слонімскага падкаморыя. Навучаўся ў Віленскім універсітэце, быў блізкім да філаматаў і філарэтаў.

Пасля паразы нацыянальна-вызваленчага паўстання мусіў эміграваць ц Францыю, але вырашыў далучыцца да ваеннай экспедыцыі на колішнюю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, каб узняць там сялянскае паўстанне.

19 сакавіка 1833 года паўстанцы перайшлі мяжу Расейскай Імперыі і пачалі дзейнічаць на Слонімшчыне і Гарадзеншчыне. У атрад М. Валовіча прыйшлі сяляне з Парэчча, Вострава і Бардашоў.

Каб здабыць грошы, паўстанцы напалі на пошту. Меркавалася ўзяць штурмам турму ў Слоніме, каб вызваленыя вязьні далучыліся да паўстанцаў.

Гарадзенскі губэрнатар Мураўёў даў загад абкружыць атрад над  Шчарай. Дакументы сьведчаць, што пры затрыманьні М. Валовіч параніў кінжалам двух чалавек, а затым спрабаваў забіць сябе.

Усяго па Гарадзеншчыне расейскія ўлады арыштавалі больш за 150 чалавек. На допыце М. Валовіч не назваў нікога з паплечнікаў, а таксама засьведчыў, што «хацеў выкарыстаць мяркуемае паўстаньне, каб здзейсніць свой намер і вызваліць сялян».

 

11 чэрвеня 1833 у Гродне распачаўся судовы працэс.

Побач з М. Валовічам на лаве падсудных сядзелі 10 сялянаў, кіраўніка атраду прысудзілі да пакараньня сьмерцю праз чацьвертаванне, аднак князь Далгарукаў змякчыў прысуд.

Ю. Валовіча павесілі ў Гродне (паміж вуліцамі Лідзкай і Белуша, Парахавым завулкам і праспектам Касманаўтаў).

Цела павешанага ўначы перавезлі ў закінуты вапнавы кар’ер і закапалі такім чынам, каб яно не змаглі адшукаць.

Астатніх паўстанцаў саслалі ў Сібір— на катаржныя працы, у арыштанцкія роты, на пасяленне.

 

На фота: Міхал Валовіч і Лявон Працлаўскі

Фота з сайта http://be-x-old.wikipedia.org